Ніл Гілевіч: «Нельга заставацца ўбаку»
13 октября 2005

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч выказаў падтрымку Дню беларускай салідарнасці 16 кастрычніка. «Я падтрымліваю гэтую задуму. 16 кастрычніка ў 20.00 я пагашу святло і запалю свечку, каб выказаць свае адносіны да тых непапраўных стратаў, якое панесла і працягвае несці нашае грамадства. Нельга заставацца ўбаку,» — сказаў Ніл Гілевіч.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. Красоўская, каардынатар руху «Зубр» Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына Халіп на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заклікалі беларусаў на знак салідарнасьці 16 кастрычніка ў 20.00 выключыць на 15 хвілінаў сьвятло ў сваёй кватэры і паставіць на падваконьне запаленую сьвечку.

Хартия-97