У Амстэрдаме стартавала акцыя ў падтрымку Беларусі

02.03.2006

У Амстэрдаме стартуе акцыя моладзевая агульнаэўрапейская акцыя салідарнасьці «Cаn I Get A Right?» (Ці магу я атрымаць права?), прысьвечаная парушэньню правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Яе арганізатары — сябры мясцовай студэнцкай філіі «Міжнароднай амністыі» — зьбіраюцца аўтастопам даехаць да беларускай мяжы і 16 сакавіка, у дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і іхнымі сем’ямі правесьці вялікую дэманстрацыю на польска-беларускай мяжы.

Шлях амстэрдамскіх студэнтаў пройдзе празь Нямеччыну і Польшчу. У Боне, Гановэры, Бэрліне і Варшаве да іх будуць далучацца ўсё новыя групы эўрапейскіх праваабаронцаў і салідарных студэнтаў.

 


Радыё Свабода