Freedom House асуджае затрыманьні ў Менску і зьбіцьцё Казуліна

03.03.2006

Праваабарончая арганізацыя Freedom House рашуча асудзіла затрыманьне і зьбіваньне актывістаў дэмакратычнага руху, а таксама кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна ў Менску 2 сакавіка. Аб гэтым паведаміла інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.

На думку выканаўчай дырэктаркі арганізацыі Джэніфэр Віндзар, зьбіцьцё Казуліна «не вяшчуе нічога добрага кандыдатам ад апазыцыі». «Гэты інцыдэнт падкрэсьлівае абсалютную неабходнасьць назіраньня за выбарчай кампаніяй і выбарамі ў Беларусі з боку міжнароднай супольнасьці, а таксама моцнай падтрымкі беларускага народу, які легітымным шляхам імкнецца да свабоды», — зазначыла Джэніфэр Віндзар.


Радыё Свабода