Беларускія студэнты пікетавалі Еўрапарламент

16.03.2006

15 сакавіка ля будынку Еўрапарламенту ў Страсбургу група беларускіх студэнтаў зладзіла пікет. У дзеянні прымалі ўдзел больш за 20 чалавек, сярод іх былі студэнты з Францыі, Польшчы, Украіны, Скандынавіі. Да акцыі далучыліся польскія дыпляматы, якія разам са студэнтамі трымалі партрэты зняволяных сябраў «Партнэрства» і вядомых палітычных дзеячаў.

Студэнты зачыталі зварот да беларускіх уладаў з заклікам правесці свабодныя адкрытыя выбары, як мага хутчэй вызваліць усіх арыштаваных падчас выбарчай кампаніі і не ўжываць сілавыя сродкі супраць свайго народа. На пікеце прысутнічалі журналісты канала Euronews, польскага і страсбурскага тэлебачання.


Радыё Свабода