У Салігорску запалілі свечкі перад гарвыканкамам

06.04.2006

16 красавіка актывісты салігорскага «Маладога Фронту» правялі акцыю салідарнасьці на цэнтральнай плошчы гораду. Каля трыццаці чалавек запалілі сьвечкі перад будынкам гарвыканкаму.

Маладыя людзі патрабавалі ад ўладаў вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў.

«У сьвеце апошніх падзей, зьвязаных з палітычным перасьледам лідэраў Маладога Фронта й ўзбуджанымі крымінальнымі справамі, вельмі радуе актыўнае стаўленьне да акцый салідарнасьці моладзі. Моладзь сьмела адстойвае сваю пазыцыю, не апусьціла галавы і працягвае сваю барацьбу за Свабоду. Прыемна, што пасьля, выбараў нас стала яшчэ больш, а ўпэўненасьць у сваіх сілах толькі падвысілася. Мы і далей будзем заклікаць усіх сумленных грамадзян прыймаць удзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, з семьямі зьніклых, з усімі хто змагаецца за Свабоду на Беларусі. Мы верым у пабеду і ў яе хуткі надыход, бо за намі праўда!», — сказаў адзін з ўдзельнікаў акцыі.