Дзень салідарнасьці ў Магілёве

17.05.2006

Увечары 16 траўня ў цэнтры Магілёва адбыўся флэшмоб, прымеркаваны да Дня салідарнасьці. Каля трох дзясяткаў маладых магілёўцаў са значкамі «За Свабоду» а 20.30 прыйшлі на цэнтральную гістарычную плошчу гораду, каб запаліць тут сьвечкі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій, палітзьняволенымі, з усімі, хто прагне пераменаў у Беларусі. Многія ўдзельнікі акцыі павязалі сінія й джынсавыя стужкі на вопратку, рукзакі й сумкі. Запаленыя на плошчы сьвечкі былі бачныя нават з супрацьлеглага берагу Дняпра.

 

Хартия-97