Дзевяць актывістаў менскага Маладога Фронту далучыліся да галадоўкі

30.05.2006

Дзевяць актывістаў менскага Маладога Фронту далучыліся да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед лідэраў руху й вызваліць усіх палітзьняволеных.

Зьміцер Хведарук, Палажанка Настасься, Уладзімір Дубовік, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Аляксей Янушэўскі, Тацьцяна Анікеенка й Алена Ігнацьева вырашылі пайсьці на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й цэнічныя арышты лідэраў руху.

Менскія маладафронтаўцы вырашылі не знаходзіцца падчас галадоўкі ў адным памяшканьне таму, што многія з іх студэнты й зараз вымушаны здаваць іспыты, а таксама таму, што гэтымі днямі ў Менску адбываецца шэраг моладзевых акцыяў, у якіх маладафронтаўцы мяркуюць узяць удзел.

 

Пресс-служба МФ