Галадоўка не спынена. На дзесяты дзень у ёй удзельнiчаюць 25 чалавек

07.06.2006

У сераду да маладафронтаўскай галадоўкі далучыліся тры актывісты ў Мастах, чатыры ў Менску і два ў Баранавічах.

Такім чынам галадоўка з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітзьняволеных працягваецца ў Салігорску, Менску, Магілёве, Жодзіна, Лідзе, Гародне, Нясьвіжы, Бабруйску, Баранавічах, Мастах й Луцку.

Зьміцер Хведарук: «Ні ў якім разе мы не збіраемся прыпыняць галадоўку. У нас ёсьць канкрэтныя патрабаваньні да ўладаў, і пакуль яны не будуць выкананыя, маладафронтаўцы будуць працягваць акцыю, тым больш, што кожны дзень да галадоўкі далучаюцца новыя людзі».