Салiдарнасьць Салiгорска

17.07.2006

Больш за два дзесяткі чалавек выйшлі на цэнтральную плошчу Салігорска з запаленымі сьвечкамі й партрэтамі палітвязьняў, зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.

Недзе з паловы на восьмую вечара на плошчы зьявіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі пагражаць і абражаць удзельнікаў акцыі. Капітан міліцыі Драбудзька Мікалай, ужо вядомы сваім жорсткім стаўленьнем да актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху і сваёй бездухоўнасьцю, нецэнзурна лаяўся і абражаў моладзь, а таксама пагражаў "прыстрэліць братоў Шылаў, таму што яны не зьяўляюцца на камісіі, а Ян яшчэ й у пракуратуру ды «асьмельваюцца яшчэ арганізоўваць грамадзкія акцыі перад гарвыканкамам».

Аднак ні пагрозы, ні некалькі дзесяткаў міліцыянтаў, якія сабраліся на плошчы, не спужалі салігорцаў, якія ў 20.00 выстраіліся ў ланцужок Салідарнасьці. Міліцыя не перашкаджала правядзеньню акцыі, толькі здымала ўдзельнікаў на лічбавы здымкач. Затрыманьняў не было.
Вось што зазначыў адзін з арганізатараў акцыі:

— Гэта ўжо шостая вулічная акцыя, прысьвечаная Дню Салідарнасьці, у нашым горадзе. Добра, што яна стала ўжо ў горадзе шахцёраў традыцыйнай і салігорцы станоўчы рэагуюць ня яе. Прыемны й той факт, што на Дзень Салідарнасьці прыходзіць як моладзь, гэтак і старыя людзі, бацькі зь дзецьмі — прыемна, што ёсьць такія людзі.