Шэсьце салідарнасьці ў Варшаве

17.07.2006

У Варшаве 16 ліпеня адбылася шэсьце салідарнасьці з Беларусьсю, у якім прыняла ўдзел больш за 200 чалавек: беларускія студэнты, выключаныя з беларускіх ВНУ за грамадзянскую пазыцыю, мясцовыя беларусы, простыя палякі, а таксама вядомыя дзечы, як напрыклад, былы мэр Варшавы Мацей Свенціцкі.

Акцыя распачалася у цэнтры «Старога горада», адкуль калонна, пад дзясяткамі бела-чырвона-белых сцягоў, а таксама з 10-метровым сцягам рушыла па цэнтральным вуліцам Варшавы пад расейскую амбасаду.

Пад расейскай амбасадай адбыўся мітынг, падчас якога беларуская моладзь скандавала «Ганьба!» у адносінах да падтрымкі Расеяй рэжыму Лукашенкі. Акцыя скончылася імправізаваным акустычным канцэртам пад амбасадай.