Акцыя ў падтрымку палітзняволеных

09.10.2006

8 кастрычніка актывісты салігорскага «Маладога Фронта» правялі пікет у падтрымку палітвязьняў. Каля цэнтральнай плошчы моладзь павесіла транспаранты з надпісамі «Беларусь —- не турма» і «Свабоду палітвязьням» і раздавала мінакам улёткі з інфармацыяй пра палітзьняволенных лідэраў моладзевага руху Зьмітра Дашкевіча і Паўла Красоўскага.

Таксама ва ўлётках меўся заклік праявіць салідарнасьць з маладымі вязьнямі 16 кастрычніка і падтрымаць Зьмітра і Паўла, напісаўшы ім ліст.

Нагадаем, што лідэры «Маладога Фронта» зараз знаходзяцца ў турмах. Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны 15 верасьня і знаходзіцца ў адным з менскіх СІЗА. Яго абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраваннай арганізацыі. Паўла Красоўскага затрымалі на мінулым тыдні і беспадстаўна абвінавачваюць у дачыненьні да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе.

 

Прэс-служба МФ