Абаронім Зьмітра Дашкевіча — вызвалім Беларусь!

01.11.2006

Моладзевы нацыянальны рух Малады Фронт заклікае ўсіх неабыякавых Беларусаў прыйсьці сёньня, 1 лістапада, у 16:00 у Кастрычніцкі суд г.Менску (вул.Сямашкі, 33), каб падтрымаць лідэра МФ, Зьмітра Дашкевіча ў час абвяшчэньня прысуду.

Улада хоча зрабіць чарговую палітычную расправу над моладзьдзю, чарговы палітычны працэс, які па яе меркаваньню ня будзе хваляваць людзей у нашае краіне й за яе межамі. Беларусы, вясною гэтага году, усяму сьвету ўжо паказалі што такое Беларуская Салідарнасьць на самой справе. Беларускі, хрысьціянскі народ больш ня хоча жыць пры апошняй дыктатуры Эўропы. Больш ня хоча цярпець зьдзек і рэпрэсіі, што арганізоўвае бязбожная ўлада ў дачыненьні да беларускае моладзі.

Улада не ўзбуджае крымінальныя справы супраць злачынцаў і ўсіх тых, хто ганьбіць сваім існаваньнем на нашае зямлі ўвесь Беларускі Народ. Яны хочуць пазбавіць волі самых лепшых, самых сьвядомых і сумленных людзей нашае Бацькаўшчыны. Судовы працэс над Зьмітром Дашкевічам ня проста расправа над лідэрам Маладога Фронту — гэта расправа над усёй беларускаю моладзьдзю, над усім беларускім народам.

Дазволіўшы гэтай «дзяржаўнай хуньце» пасадзіць Зьмітра Дашкевіча ў турму, мы самі падпісваем сабе прысуд яшчэ больш горшы чым 2 гады, што пагражаюць лідэру МФ. Бо ўся гэтая сістэма трымаецца толькі на страхе людзей, на нашым страхе. На ім жа трымалася й камуністычная ўлада, калі забівала сотні тысячаў беларусаў у Курапатах і іншых месцах масавых забойстваў. Хопіць маўчаць, калі руйнуюць нашую Бацькаўшчыну! Хопіць проста глядзець, калі саджаюць яе лепшых сыноў!

Зьміцер верыць у свой народ. Ён ведаў, што яго могуць пазбавіць волі за дзейнасьць на карысьць нацыянальнаму Адраджэньню Беларусі. Але ён — сапраўдны нашчадак тых, хто стагодзьдзямі абаранялі наш край ад крывавых акупантаў і бязбожных уладароў. Ён ахвяраваў сваёю Свабодаю дзеля кожнага з нас!

Дык ня будзьма ж абыякавымі да лёсу чалавека, які сваёй сумленнасьцю, шчырасьцю й па-сапраўднаму хрысьціянскаю душою павінен зьяўляцца прыкладам для ўсіх нас.

Калі мы — Беларусы, мы ня маем аніякага права не прыйсьці.
Не сядзі й не назірай за тым, як зьнішчаюць беларускую моладзь! Прыйдзі, сёньня, 1 лістапада, у 16:00 у Кастрычніцкі суд г.Менску па вул.Сямашкі, 33 і падтрымай Зьмітра Дашкевіча!

Абаронім Зьмітра Дашкевіча — вызвалім Беларусь!


Прэс-служба МФ