У Варшаве выйшла кніга «Беларусь — бульба і джынсы»

23.03.2007

Кніга «Беларусь — бульба і джынсы», выдадзеная ў варшаўскім выдавецтве Znak, ад 22 сакавіка з’явілася ў польскіх кнігарнях. Аўтары кнігі — журналісты польскага Tygodnika Powszechnego Малгажата Ноцунь і Анджэй Бжэзецкі — размаўляюць з апазыцыйнымі дзеячамі ў Беларусі. З інтэрв’ю паўстала цікавае апавяданне аб «дзяржаве ў перабудове», з надзеяй на вялікія перамены. У лесах дзясятка герояў найноўшай гісторыі Беларусі адлюстроўваецца лес цэлага народу.

«У Беларусі джынсы сталі сымбалем свабоды. Калі апазыцыя шукала так выразнага колеру, як аранажавы на Украіне, падумала аб «джынсавым» колеры. А адкуль бульба? «Перамога» ў прэзыдэнцкіх выбарах дырэктара саўхоза — Аляксандра Лукашэнкі — названа потым «бульбяной». Беларусь — гэта такі маленькі Савецкі Саюз, дзе пры нявысветленых абставінах знікаюць людзі, дзейнічае цэнзура. Чаму гучна не кажацца аб ахвярах рэжыму Лукашэнкі?», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.