Варшава: на канцэрце — каля 8 тысячаў салідарных зь Беларусьсю
25 марта 2007

У Варшаве, на Замкавым пляцы адбываецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю», у якім бяруць удзел зоркі польскай і беларускай музыкі. Песьні ў стылі рэгі сьпяваюць Лявон Вольскі, Б.Н., КАЯ, Мунек Сташчык, Зьміцер Вайцюшкевіч і іншыя. На канцэрт прыйшлі каля 7-8 тысячаў чалавек.