Акцыя салідарнасьці з касьцёлам

16.04.2007

У Дзень Салідарнасьці менская моладзь а 20 гадзіне сабралася са сьвечкамі ў раёне Нямігі каля кляштара бернардынцаў і касцёла сьвятога Юзэфа, дзе і адбылася акцыя.

Маладыя людзі абралі гэта месца для правядзеньня штомесяцовай Акцыі Салідарнасьці не выпадкова — сталічныя улады зьбіраюцца распачаць перабудову каталіцкай святыні, якая да таго ж з’яўляецца унікальным помнікам гісторыі і культуры.

Гаворыць маладафронтаўка Кацярына Галіцкая: «Мы вельмі заклапочаныя захаваньнем гістарычнай спадчыны нашага гораду, і ў прыватнасьці гэтага сьвятога касьцёлу. Мы лічым недапушчальным ператварэнне святыні ў гатэль і патрабуем вяртаньня касьцёла і кляштара вернікам. Да гэтага нас абавязваюць не толькі маральна-этычныя меркаваньні маладафронтаўцаў, але й гістарычная справядлівасць.»

 

Прэс-служба МФ