Чарнобыльскі шлях: 26 красавіка, 18:00, плошча Якуба Коласа

16.04.2007

Паводле прапановы Беларускага Народнага Фронту, прыняты фармат акцыі 26 красавіка. Акцыя пачнецца ў 17:00 імшой і усталяваньнем сьвечак каля капліцы ахвярам Чарнобыля (вул. Арлоўская у раёне парку Дружбы народаў). У 18:00 — збор удзельнікаў Чарнобыльскага шляху на плошчы Якуба Коласа. У 18:20 Шлях рушыць па праспэкце Скарыны да Нацыянальнай бібліятэкі. У 20:20 — жалобны мітынг.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце аргкамітэту Чарнобыльскага Шляху: http://26.svaboda.info