У Празе адбыўся дзень салідарнасьці зь Беларусьсю
18 апреля 2007

16-га красавіка ў Празе адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці зь беларускім народам. 25 чалавек выйшлі на Крыжавую плошчу горада і раздавалі турыстам і жыхарам Прагі ўлёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

Падчас акцыі яе ўдзельнікі падпісалі палітычным вязьням лісты, у якіх выказалі сваю салідарнасьць і падтрымку.