|  У Менску каля будынку былога кляштару бэрнардынаў сабралася некалькі дзясяткаў чалавек на знак салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, палітвязьнямі, студэнтамі, якіх перасьледуюць беларускія ўлады. 
					  Адбылася супольная малітва за лёс гэтых людзей, а таксама за тое, каб каталіцкім вернікам вярнулі касьцёл сьв.Язэпа, каб быў адменены закон аб рэлігіях і каб вернікі ўсіх канфэсіяў Беларусі мелі роўныя правы.  Супрацоўнікі міліцыі і спэцназаўцы назіралі за акцыяй на адлегласьці некалькіх мэтраў. У дварах стаяць аўтазакі, а таксама міліцэйскія машыны. Паколькі сярод удзельнікаў шмат абітыруентаў, якія цяпер здаюць тэсты, было прынятае рашэньне не правакаваць затрыманьняў і адразу пасьля малітвы разыходзіцца. 
   Любоў ЛунёваРадыё	Свабода
 
    |