У Празе нагадалі пра Беларусь
18 августа 2007

Улёткі да Дня салідарнасьці, які адзначае беларуская апазыцыя, на чэскай і ангельскай мовах сёньня ў Празе раздавалі актывісты чэскай арганізацыі «Свабодная Беларусь».

Ва ўлётках падаецца інфармацыя пра зьніклых апанэнтаў А. Лукашэнкі, пра існуючы ў Беларусі палітычны рэжым і дзейнасьць апазыцыі. Улётка мае загаловак «Беларусь: апошняя дыктатура ў Эўропе».