АМАП зноў не панясе пакарання

30.08.2007

УУС Маскоўскага раёна Менска адмовіла моладзевай актывістцы Таццяне Цішкевіч ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яе збівання супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Дзяўчына была збітая амапаўцамі ў Дзень салідарнасці 16 жніўня, калі ўстала на абарону моладзевага лідэра Мікіты Сасіма, схопленага супрацоўнікамі АМАПу ў цывільным. Амапаўцы павалілі дзяўчыну на зямлю і, па яе словах, сталі збіваць нагамі: па спіне, нагам, галаве.

Тыдзень Таццяна Цішкевіч правяла ў аддзяленні нейрахірургіі 9-га клінічнага шпіталя. Медыкі паставілі дыягназ: чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, запаленчыя працэсы ў нырках, удары і сінякі галавы і целы.

24 жніўня Таццяну Цішкевіч выпісалі з шпіталя, нягледзячы на тое, што дзяўчына па-ранейшаму сябе дрэнна адчувала. На пытанне, чаму яе выпісваюць, лекары адказалі, што Таццяне дрэнна «праз спякоту». Гэтаксама была вымаўленая банальная фраза: «Самі разумееце…».

Дзяўчына была змушаная звярнуцца да іншых лекараў. Цяпер Таццяна Цішкевіч працягвае лячэнне ў рэспубліканскім клінічным шпіталі медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне

Сёння моладзевую актывістку наведаў у шпіталі лідэр руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч.


Хартыя`97