Еўрапейскі Марш: Зробім гісторыю разам!

07.09.2007

Больш за 100 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Джынс — за свабоду!» узялі ўдзел у акцыі-пэрформансе, якая прайшла 6 верасня ў Менску, — паведамляе «Хартыя`97». — Маладыя людзі прыйшлі ў парк мікрараёна Уручча і правялі там імправізаваны «урок гісторыі». Дзеля гэтага была зробленая вялікая кніга «Гісторыя Беларусі», у якой кожны моладзевы актывіст напісаў, якім ён бачыць будучую гісторыю Беларусі. Удзельнікі перформанса разгарнулі вялікую расцяжку са словамі «Еўрапейскі марш: Зробім гісторыю разам!».

На акцыю звярнулі ўвагу мінакі: людзі падыходзілі, пыталіся пра Еўрапейскі Марш, і нават пакідалі запісы ў кнізе «Гісторыя Беларусі».

Еўрапейскі марш адбудзецца 14 кастрычніка ў Менску.