Дзень салідарнасьці ў Празе

17.09.2007

Традыцыйная акцыя Дня беларускай салідарнасьці зьмяніла ў Празе свае сталае месцазноходжаньне і была 16 верасьня здзейсьнена на пляцы Юнгманну.

Чаму магістрат Прагі даў дазвол менавіта на гэтае мейсца невядома, але тое, што спадар Юнгманн унёс вялікі ўклад у развіцьцё чэске мовы не выклікае сумненьняў. Чэскі філёляг, пісьменьнік і перакладчык таксама стаяў на пачатку другой генэрацыі руху адраджэнцаў.

Ідэалы Юнгманаўскай Чэхіі нечым падобныя ў сучаснасьці на беларускія; і самае галоўнае зараз іх увасабляць у жыцьцё.