У Варшаве пройдзе Еўрапейскі Марш за Беларусь

10.10.2007

14 кастрычніка ў Варшаве таксама пройдзе Эўрапейскі Марш у знак салідарнасьці з Маршам, які пройдзе ў Менску. Акцыя пачнецца а 13 гадзіне па польскаму часу (у той самы час што і ў Менску) на Плошчы Канстытуцыі.

«Акцыя ў Варшаве — гэта ня толькі праяў салідарнасьці з акцыяй у Менску, а таксама доказ эўрапейскага выбару маладых беларусаў, навучаючыхся ў Польшчы — будучай беларускай эліты», — заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр «Звязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» Антось Цялежнікаў.

Падчас акцыі запланаваны акустычны канцэрт, шэсце цэнтральнымі вуліцамі горада, жывое тэлефоннае спалучэнне з удзльнікамі акцыі ў Менску. Арганізатар акцыі — «Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» заклікае далучыцца да маршу ўсіх неабыякавых беларусаў Польшчы.