14 кастрычніка беларусаў падтрымаюць у Празе і Брусэлі

11.10.2007

14 кастрычніка 2007 году ў Празе на Вацлаўскай плошчы каля помніка Сьвятому Вацлаву адбудзецца акцыя «Беларусь у Эўропу». Мэта акцыі — салідарнасьць з дэмакратычнымі сіламі на Беларусі. Пачатак а 14-й гадзіне.

Менавіта ў гэты дзень Еўрапейскі Марш «За свабоду!» пройдзе ў сталіцы Беларусі Менску. Ідэя правядзення Марша нарадзілася ў беларускай грамадзянскай супольнасці як рэакцыя на зварот Еўразвяза да ўрада і народа Беларусі.

14 кастрычніка ў Брусэлі на Beursplein адбудзецца пікет салідарнасьці з удзельнікамі Эўрапейскага маршу, аргкамітэт Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня запрашае ўсіх каму неабыякавы лёс Беларусі.

«Мы павінны адкінуць пустыя амбіцыі і асабістыя карысьці, і праявіць салідарнасьць з усімі, хто абраў шлях барадзьбы за вызваленьня нашай Радзімы», — заяўляюць арганізатары акцыі.

Падчас пікету плануецца маніторынгавая сувязь з Менскам, дзякуючы якой будзе магчымасьць ведаць як адбываюцца падзеі ў сталіцы Беларусі і можна будзе выказаць словы падтрымкі ўдзельнікам маршу, якія павінны ведаць, што лёс Беларусі ў эміграцыі неабыякавы.