Вацлаў Гавэл зьвярнуўся да ўдзельнікаў Эўрапейскага маршу

14.10.2007

Былы прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Вацлаў Гавэл зьвярнуўся да ўдзельнікаў Эўрапейскага маршу ў Менску.

Вацлаў Гавэл запэўніў, што ня толькі ён, але й шмат ягоных суайчыньнікаў падтрымліваюць барацьбу за свабоду й дэмакратыю ў Беларусі. Ён выказаў перакананьне, што гэтыя намаганьньні скончацца перамогай.

«Лічу вельмі важным, — сказаў В.Гавэл, — што вы бачыце сваю будучыню ў Эўропе й хочаце, каб Беларусь зь цягам часу далучылася да Эўрапейскага Зьвязу. Я заўсёды лічыў, што ў склад аб’яднанай Эўропы павінны ўваходзіць Беларусь і Украіна, а іхная мяжа з Расеяй павінна быць мяжою двух раўнапраўных супрацуючых партнэраў — Эўрапейскага Зьвязу і Расейскай Фэдэрацыі».

Былы чэскі прэзыдэнт выказаў спадзяваньне, што Э$ўрапейскі марш ня выклікае далейшых рэпрэсіяў, а, наадварот, дапаможа іншым грамадзянам «усьвядоміць важнасьць удзелу грамадзтва і грамадзянскай супольнасьці ў пабудове лепшага жыцьця й лепшага сьвету».