У Курапатах і парку Чалюскінцаў ушанавалі памяць ахвяраў сталінізму

01.12.2007

29 лістапада сябры Грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ушанавалі памяць расстраляных у парку Чалюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты. Гэта перадапошняя акцыя ў 2007-м, якая пройдзе ў межах абвешчанага грамадзкасьцю Году памяці.

У парку Чалюскінцаў сябры грамадзкага камітэту запалілі сьвечкі ля памятнага крыжа і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў хвілінай маўчаньня.