Акцыя салідарнасці з палітвязнямі на Юбілейнай плошчы

17.01.2008

Яшчэ адна акцыя салідарнасці прайшла 16 студзеня на Юбілейнай плошчы ў Менску. 25 актывістаў «Джынс за Свабоду» сталі з партрэтамі палітвязняў, у тым ліку маладзёвых актывістаў, затрыманых 10 студзеня, у ланцуг ля крамы «Тэхніка ў быце». Акцыя працягнулася 15 хвілін. Ніхто з удзельнікаў ня быў затрыманы. Людзі, якія бачылі акцыю, пыталіся, чые выявы на партрэтах і выказвалі падтрымку маладым людзям.