Акцыя Салідарнасьці прайшла ў ЭГУ

17.01.2008

Акцыя Салідарнасьці з ахвярамі палітчных рэпрэсій на Беларусі прайшла ў Эўрапейскім гуманітарным універсітэце. На стэндах універсытэта была развешана інфармацыя пра зніклых апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

Ініцыятарам акцыі выступіла Аб’яднанне студэнтаў ЭГУ. Гаворыць каардынатар гэтае арганізацыі, маладафронтавец — Кірыл Атаманчык:

— Мы далучаемся да міжнароднага Дня салідарнасьці зь Беларусьсю. Мы ня можам пасіўна назіраць за тымі падзеямі, якія апошнім часам адбываюцца на Беларусі, таму далучаемся да гэтае акцыі, як і кожныя сумленныя беларусы па ўсім сьвеце. Гэта не апошняя акцыя Салідарнасьці, якая запланавана нашае арганізацыяй. Забягая наперад, я скажу, што наступная (16 лютага) акцыя будзе праведзена на плошчы каля будынку Сейма.