Сьвяткаваньне 90 годдзя БНР у Нью Ёрку

2103.2008

23 сакавіка Беларускі моладзевы рух Амерыкі запрашае ўсіх на сьвяточную дэманстарцыю, прысьвечанаю 90-годдзю аб'яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая распачнецца а 10 гадзіне раніцы ля будынка ААН і працягнецца да 11:30.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA.

А 13 гадзіне ў грамадзкай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y.)адбудзецца імпрэза і сьвяточны абед. Падчас імпрэзы ў Беларускім музэі адчыніцца новая мастацкая выстава беларускіх мастакоў і будзе прагляд кінастужкі «Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг» рэжысёра Антося Цялежнікава.

Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе.