Адзiночныя пiкеты салiдарнасьцi ў Менску

16.04.2008

Удзельнікі кампаніі «Эурапейская Беларусь» выказалі сваю салідарнасць і падтрымку дэмакратычным актывістам, якіх заўтра чакае працяг суду («працэс 14-цi»). Нягледзячы на тое, што ў акцыі прынялі ўдзел адносна няшмат людзей, пабачыць яе змаглі многія жыхары Мінска.

Справа ў тым, што актывісты кампаніі ўжылі новы, крыху нязвыклы для нашай краіны, фармат акцыі.

Так, у другой палове дня ў горадзе было праведзена каля паўсотні пікетаў працягласцю ад 5 да 10 хвілінаў. У кожным з іх браў удзел адзін чалавек. Актывісты кампаніі станавіліся з партрэтамі сваіх сяброў, якіх заўтра чакае суд, ля дзяржаўных установаў, крамаў, рынкаў, цэркваў, на плошчах і прыпынках грамадскага транспарту. Людзям, якія цікавіліся прычынай правядзення акцыі, распавядалі, што 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну будуць судзіць маладых людзей за ўдзел у акцыі пратэсту, тлумачылі, што ім пагражае да 2 год зняволення.

Адна з удзельніц акцый так пракаментавала яе правядзенне: «Па-першае, мы хацелі данесці інфармацыю пра суд да як мага большай колькасці жыхароў гораду. Праз тое, што акцыі прайшлі ў дзесятках месцаў, гэта ўдалося. Па-другое, гэта яшчэ і пэўная трэніроўка для нашых людзей, бо адна справа выходзіць на масавую акцыю, дзе побач з табою шмат сяброў, і зусім іншая — выходзіць аднаму. Гэта патрабуе зусім іншага ўзроўню асабістай мужнасці».