| 
					  Дочкі палітвязня Аляксандра Казуліна збіраюцца падаваць у суд на Аляксандра Лукашэнку. Яны абараняюць гонар і годнасць бацькі.  Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Юлія Казуліна ў інтэрв'ю Еўрарадыё адзначыла, што амаль не спадзяецца на пазітыўнае рашэнне суда. У Беларусі ўжо было некалькі спробаў падаць у суд на Лукашэнку, аднак яны завяршаліся нічым: суды проста адмаўляліся прымаць такія справы да разгляду. Юлія Казуліна: «Мы вельмі спадзяемся на нейкі справядлівы суд. Разумеем, што яго ўжо няма ў нас у краіне. Але хаця б — каб людзі бачылі, што нельга маўчаць». Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас свайго паслання беларускаму народу 29 красавіка некалькі разоў зняважліва выказаўся пра Казуліна.    Еўрарадыё  
					 |