|    16 мая на праспекце Пераможцаў (Машэрава) актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь» была закладзеная алея сяброўства з Еўрапейскім Звязам. Маладыя людзі пасадзілі каля дзесятка саджанцаў розных пародаў дрэваў. Галіны дрэваў былі абвязаныя блакітнымі стужкамі. На адным з саджанцаў, акрамя блакітных, былі павязаныя бел-чырвона-белыя стужкі — колеры нацыянальнага сцяга Беларусі. Такім чынам, маладыя беларусы выразілі сваё жаданне стаць часткаю агульнаеўрапейскай сям’і.   Хартыя`97  
					 |