| Яшчэ адну акцыю з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных правялі 16 мая, у Дзень беларускай салідарнасці, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» выйшлі на галоўны праспект Менску — праспект Незалежнасці — з прымацаванымі да спіны партрэтамі палітвязняў і тлумачэннем да іх. Так, на партрэце Сяргея Парсюкевіча было напісана — «Сяргей Парсюкевіч, прадпрымальнік, атрымаў 2,5 гады калоніі». Удзельнікі акцыі станавіліся ўздоўж сцен будынкаў з паднятымі над галавой рукамі і спіной да мінакоў — каб былі бачныя плакаты. Нагадаем, што актывісты «Еўрапейскай Беларусі» таксама разам з іншымі ўдзельнікамі дэмакратычнага руху прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы.   Хартыя`97  
			 |