| 
Трагедыя ў падземным пераходзе станцыі менскага метро «Няміга» адбылася 30 мая 1999 года. У выніку масавай даўкі загінула 54 чалавекі. У той вечар больш за дзве тысячы чалавек — у асноўным, моладзь ва ўзросце да 18 год — вярталіся са свята піва пасля канцэрту, якое праходзіла каля Палаца спорту. Хаваючыся ад раптоўнага дажджу і навальніцы, паток людзей накіраваўся да білэйшай станцыі метро. Узнікла даўка, паніка, па ўпалых людзях праходзілі іншыя, якіх нес некіравальны натоўп. Па словах сведкаў, усё доўжылася не больш за 10 хвілін. У выніку даўкі загінула 54 чалавекі, прычынай смерці большасці з іх стала асфіксія (удушэнне). Каля ста чалавек былі шпіталяваныя з рознымі траўмамі. Па факце здарэння была ўзбуджаная крымінальная справа, аднак вінаватых не знайшлі. Па версіі ўладаў, прычынай адбыўшагася стаў «трагічны збег акалічнасцяў». Сваякі загінулых неаднаразова падавалі ў суды пазовы на гарадскія ўлады, міліцыю, піўзавод «Аліварыя», радыёстанцыю «Мір» і ТАА «Клас-клуб ДК», якія ў той дзень адказвалі за арганізацыю і забеспячэнне парадку на масавым мерапрыемстве — свяце піва. Аднак пазовы былі адхіленыя судамі розных інстанцый. Менчукі памятаюць аб трагічнай даце. Штогод 30 мая да падножжа помніка, усталяванага на месцы трагедыі, прыносяцца жывыя кветкі.   Хартыя`97  
					 |