Салідарнасьць Горадні
17 июня 2008

Акцыю салідарнасьці з палітычнымі вязнямі і сем'ямі зніклых палітыкаў правялі актывісты кампаніі «Джынс за свабоду» ў Горадні, . Яны выйшлі на плошчу каля Фарнага касцёла, што ў самым цэнтры горада. Маладыя людзі трымалі ў руках партрэты Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама зніклых грамадскіх дзеячоў нашай краіны. Акцыя працягвалася 15 хвілінаў, нікога не затрымалі.

Таксама актывісты кампаніі вывесілі расцяжкі з лічбай «16» і словам «Памятай!» на будынках у цэнтры горада.