Дзень салідарнасьці ў Салiгорску
17 июня 2008

У Дзень салідарнасьці актывісты Салігорскага Маладога Фронту традыцыйна выйшлі на цэнтральную плошчу горада з партрэтамі зьніклых палітыкаў і палітзьняволеных Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча.

Акцыя прайшла без затрыманьняў. Нягледзячы на тое, што на плошчы было шмат супрацоўнікаў міліцыі, яны не разганялі моладзь, а толькі здымалі акцыю на відэа.