Экс-кіраўніку тайнай паліцыі Піначэта дадалі два пажыццёвых тэрміна зняволення

05.07.2008

У Чылі да двух пажыццёвых тэрмінаў зняволення прысуджаны экс-кіраўнік піначэтаўскай тайнай паліцыі ДІНА Мануэль Кантрэрас. Такое рашэнне вынес Апеляцыйны суд Санцьяга.

Шэф піначэтаўскай спецслужбы прызнаны вінаватым у забойстве былога камандуючага сухапутнымі войскамі Чылі генерала Карласа Пратса, які незадоўга да перавароту змяніў на гэтай пасадзеАўгуста Піначэта. Ён не падтрымаў путчыстаў у 1973 годзе і быў змушаны з'ехаць у аргентынскую сталіцу Буэнас-Айрэс, дзе і жыл у выгнанні. 30 верасня 1974 года аўтамабіль, у якім знаходзіліся Пратс і ягоная жонка, быў падарваны агентамі чылійскай тайнай паліцыі.

Мануэль Кантрэрас ужо знаходзіцца за кратамі, дзе адбывае пакаранне за іншыя злачынствы, звязаныя з парушэннямі правоў чалавека. У маі мінулага года былы начальнік таемнай паліцыі Чылі атрымаў дадаткова 15 гадоў турмы па прысудзе суда. Ужо тады сукупны турэмны тэрмін Кантрэраса дасягнуў 144 гадоў.

Яшчэ сем былых агентаў ДІНА таксама атрымалі розныя турэмныя тэрміны, перадае ІТАР-ТАСС. Па афіцыйных дадзеных, за гады ваеннай дыктатуры ў Чылі з 1973 па 1990 гады былі забітыя па палітычных матывах 3190 чалавек і больш тысячы зніклі без вестак. Катаванням падвергліся каля 28 тысяч чалавек.