Дзень зьніклых у Берасьці

31.08.2008

У Берасьці ў Міжнародны дзень зьніклых людзей 30 жніўня некалькі маладых чалавек на рынку «Юбілейны» раздавалі мінакам і прадпрымальнікам брашуркі з тэкстам канвенцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўных зьнікненьняў. Усім зацiкаўленым маладыя людзі распавядалі пра сэнс канвенцыі і што яны праводзяць гэтую акцыю з мэтай далучэньня Беларусі да гэтай канвенцыі.

Разам з тэкстам канвенцыі наведвальнікі і прадпрымальнікі берасьцейскага рынку «Юбілейны» атрымалі апошні нумар газэты «Народная воля».

 

Прэс-служба Фундацыі імя Зьмітра Завадзкага