Дэманстрацыя пратэсту супраць ілжывых парламенцкіх выбараў у Ню-Ёрку
29 сентября 2008

28 верасьня ў адзін час з людзьмі Беларусі, што выйшлі на пляц Каліноўскага ў Менску, ля будынку ААН у Ню-Ёрку Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зладзіў дэманстрацыю пратэсту супраць ілжывых парламенцкіх выбараў у межах кампаніі «Байкот 2008».

Актывісты руху падчас акцыі пратэсту паставілі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Буша, а таксама кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду сэнaтараў Джона Макэйна і Барака Абамы з заклікам аб нерпызнанні сфальшаваных дыктарскім рэжымам выбараў у парлямэнт.