У Курапатах прайшла традыцыйная акцыя памяцi

30.09.2008

29 верасьня ва ўрочышчы Курапаты прайшла жалобная акцыя ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Ушанаваць памяць бязьвінна забітых людзей прышло некалькі дзясяткаў чалавек: родзічы ахвяраў камунізму, сябры сэкцыі «Мэмарыял», маладафронтаўцы.

Людзі ўсклалі кветкі да крыжоў, якіх тут некалькі соцень, маліліся і сьпявалі “Магутны Божа”. Бо толькі малітваю чалавек можа ачысьціць сваю душу ад граху, напоўніць сэрца любоўю, якая ніколі не дазволіць зьдзейсьніцца новым Курапатам..