Дзень Салідарнасці ў Берасці і Віцебске

17.10.2008

У Берасці, а 20 гадзіне, каля плошчы Леніна, маладзёжныя актывісты запалілі свечкі, у памяць аб зніклых палітыках і грамадзкіх дзеячах, паведамляе сайт jeans-by.com.

У Віцебску былі расклееныя партрэты Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Таксама ў розных раёнах гораду з'явіліся графіці «16 — Дзень Салідарнасці» і «Мы помнім».