Хто зьнішчыў палітычных апанэнтаў рэжыму?

18.12.2008

Малады Фронт арганізаваў вулічную акцыю на цэнтральнай плошчы, прысьвечаную Дню беларускай салідарнасьці.

Удзельнікі ўтварылі ланцуг і трымалі ў руках партрэты зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў і плякаты з надпісамі «Дзе яны?» і «Хто зьнішчыў палітычных апанэнтаў рэжыму?».

Нагадаем, што 1999-2000 гг. у Беларусі зьніклі генэрал Юры Захаранка і яго сябра і паплечнік Анатоль Красоўскі, журналіст Дзьмітры Завадзкі, палітык Віктар Ганчар.Спэцыяльнае камісія пры ААН прыйшла да высновы, што беларускія ўлады маюць дачыненьне да фізычнага зьнішчэньня гэтых людзей.

Пачынаючы з 2000 году ў Беларусі і ў многіх краінах сьвету адбываюцца акцыі, асноўнае патрабаваньне каторых — незалежнае расьсьледаваньне зьнікненьня вядомых грамадзка-палітычных дзеячаў.

 

saligorsk.org