Крымінальная справа аб масавых беспарадках: вядомы прозвішчы 31 абвінавачанага і 16 падазраваных

15 января 2011

Праваабаронцамі адслежваюцца крымінальныя справы, узбуджаныя перад і пасля правядзення акцыі пратэста па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Праваабарончаму цэнтру “Вясна” на сённяшні дзень (14 студзеня) вядомы прозвішчы 31 абвінавачанага (па інфармацыі ГУУС, у гэтым статусе на 10 студзеня знаходзіўся 31 чалавек) па справе аб масавых беспарадках, з іх дакладна 27 — утрымліваюцца пад вартай, 4 — пад падпіскай аб нявыездзе; яшчэ 16 — у статусе падазраваных, з іх 5 — пад вартай, 9 пад падпіскай аб нявыездзе, 2 — знаходзіцца па-за межамі краіны.

Гэтыя звесткі могуць быць няпоўнымі, таму Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, хто ведае пра іншых асобаў, якія з'яўляюцца абвінавачанымі ці падазраванымі па дадзенай справе, паведаміць нам на мэйл: infocenter8@gmail.com, каб дапамагчы з паўнавартаснай прававой і адвакацкай дапамогай.

Двум чалавекам прад'яўлены абвінавачанні ў асабліва злосным хуліганстве.

Абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

  1. Арастовіч Аляксандр — давераная асоба М. Статкевіча (пад вартай)
  2. Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава (пад вартай)
  3. Бандарэнка Зміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" (пад вартай)
  4. Брэус Арцём — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў затрыманы праз паўгадзіны ў межах крымінальнай справы (пад вартай), абвінавачанне прад'яўлена 5 студзеня
  5. Вазняк Сяргей — давераная асоба У. Някляева (пад вартай)
  6. Вінаградаў Павел — актывіст кампаніі “Гавары праўду”, 11 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (пад вартай)
  7. Гапонаў Іван — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызваены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, праз гадзіну забралі з дому ў межах крымінальнай справы (пад вартай), абвінавачанне прад'яўлена 5 студзеня
  8. Дзмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева (пад падпіскай аб нявыездзе)
  9. Класкоўскі Аляксандр -— былы супрацоўнік міліцыі (пад вартай)
  10. Кобец Уладзімір — кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава (пад вартай)
  11. Корбан Алег — адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" (пад падпіскай аб нявыездзе)
  12. Ліхавід Мікіта — актывіст Руху "За свабоду", пастанова аб 15-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус абвінавчаных (пад вартай)
  13. Лобан Уладзімір — 29 снежня адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, але супрацоўнікі КДБ прад’явілі пастанову аб прызнанні падазраваным па крыміналнай справе аб беспарадках (пад вартай)
  14. Лябедзька Анатоль —  старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (пад вартай)
  15. Марцалеў Сяргей — кіраўнік выбарчага штаба М. Статкевіча (пад вартай)
  16. Міхалевіч Аляксей — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
  17. Мядзведзь Дзмітрый – пасля адбыцця 10 сутачага арышту затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 6 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч.1 і 2 атр 293 (пад вартай)  
  18. Новік Дзмітрый — затрыманы 23 снежня позна ўвечары дома ў Баранавічах, правялі ператрус; абвінавачанне прад’яўлена 30 снежня па ч.2 арт. 293 КК — удзел у масавых беспарадках (пад вартай)
  19. Някляеў Уладзімір — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
  20. Пазняк Андрэй — быў пакараны штрафам у  памеры 30 б.в.; пасля навагодніх святаў высветлілася, што ён змешчаны ў СІЗА на Валадарскага, прад'яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК (пад вартай)
  21. Палажанка Анастасія — намеснік  старшыні "Маладога Фронту" (пад вартай)
  22. Паўлаў Анатоль — давераная асоба Я. Раманчука (пад падпіскай аб нявыездзе)
  23. Радзіна Наталля — журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org (пад вартай)
  24. Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзідэнты (пад падпіскай аб нявыездзе)
  25. Саннікаў Андрэй — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
  26. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага (пад вартай)
  27. Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзідэнты (пад вартай)
  28. Федаркевіч Андрэй — удзельнік акцыі 19 снежня, пастанова аб 10-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус падазраваных па крымінальнай справе (пад вартай)
  29. Фядута Аляксандр — палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева (пад вартай)
  30. Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саннікава (пад вартай)
  31. Хамічэнка Уладзімір — за ўдзел у акцыі арыштаваны на 15 сутак, пераведзены ў статус падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад’яўлена абвінавачанне (згодна з інфармацыяй ГУУС Мінгарвыканкама) — пад вартай

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

  1. Апішаў Дзмітрый — пасля адбыцця 11-сутачнага арышту ўручана пастанова аб прызнанні падазраваным па ч.2 арт. 293 (пад падпіскай аб нявыездзе)
  2. Буланаў Дзмітрый — адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту, 12 студзеня затрыманы на 3 сутак у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай)
  3. Васілевіч Ілля — адбыў 10-сутачны арышт, 5 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе (пад вартай)
  4. Васілеўскі Аляксандр — адбыў 15 суачны арышт, 12 студзеня затрыманы дома ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках; вызвалены ўдзень 14 студзеня
  5. Г. Алег (прозвішча пакуль просіць не агучваць) — з 6 па 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і дапытваўся як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад падпіскай аб нявыездзе)
  6. Давыдзенка Антон — пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе, 2 дні правёў пад вартай, 31 снежня адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе
  7. Каваленка Усевалад — магчымы падазраваны па крымінальнай справе, адбыў 15-сутачны арышт на Акрэсціна (пад падпіскай аб нявыездзе)
  8. Кастусёў Рыгор — кандыдат у прэзідэнт, пад падпіскай аб нявыездзе (пад падпіскай аб нявыездзе)
  9. Квяткевіч Аляксандр — адбыў 12-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня, з 4 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай)
  10. Клюеў Сяргей — 3 студзеня пасля адбыцця 15 сутачнага арышту прад’яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыездзе)
  11. Красноў Мікіта — статус падазраванага быў указаны ў пастанове на правядзенне вобыску супрацоўнікамі КДБ 27 снежня (знаходзіцца за межамі Беларусі)
  12. Малчанаў Аляксандр — удзельнік акцыі 19 снежня, затрыманы 6 студзеня дома ў Барысаве (пад вартай)
  13. Мікалаеў Андрэй -— затрыманы ўвечары 11 студзеня дома пасля правядзення ператрусу, на трое сутак змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна, увечары 14 студзеня вызвалены пад падпіску аб нявыездзе
  14. Навіцкі Леанід — давераная асоба Андрэя Саннікава (знаходзіцца за межамі краіны)
  15. Парфянкоў Васіль — актывіст штаба У. Някляева, затрыманы 4 ці 5 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай)
  16. Ус Дзмітрый — кандыдат у прэзідэнты (пад падпіскай аб нявыездзе)

Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады,

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы першай дадзенага, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"

1. Дашкевіч Зміцер — старшыня "Маладога Фронту"

2. Лобаў Эдуард — актывіст "Маладога Фонту"

Затрыманыя 18 снежня, абодвум прад'яўлены абвінавачанні.

Артыкул 339 "Хуліганства"

1. Наўмысныя дзеянні , якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо адрозніваючыеся па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства),

2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем меней цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой адзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо  здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.